Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 мая 2018, 10:39

Вызначаны паўфіналісты чэмпіянату свету па хакеі ў Даніі

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны паўфіналісты чэмпіянату свету па хакеі ў Даніі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Зборная Латвіі ў матчы з адным з фаварытаў турніру - хакеістамі Швецыі - змагла паказаць цікавую гульню і навязаць ўпартую барацьбу. У канцы другога перыяду латвійцы ўступалі 0:1, але змаглі зраўнаваць лік пасля магутнага кідка Тэадораса Блугерса - 1:1. Скандынаўскія хакеісты часта выдаляліся, і Латвія мела нядрэнныя шанцы выйсці наперад, рэалізаваўшы колькасную большасць. Перахапіць ініцыятыву шведы змаглі толькі ў заключныя дваццаць хвілін гульні. Аўтарам аднаго з самых прыгожых галоў турніру стаў Віктар Арвідсан, які адправіў шайбу ў вароты сапернікаў пасля перадачы Маціяса Экхальма. Шведы дабіліся перамогі з лікам 3:2 і згуляюць у паўфінале з хакеістамі ЗША.

З нечаканым вынікам завяршылася чвэрцьфінальная сустрэча зборных Фінляндыі і Швейцарыі. Альпійская каманда змагла дабіцца перамогі 3:2 і выйсці ў 1/2 фіналу, дзе сустрэнецца са зборнай Канады. Абодва паўфінальныя матчы адбудуцца 19 мая ў Капенгагене.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі