Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 верасня 2017, 11:51

Вызначаны фіналісткі адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе, агульны прызавы фонд якога ў гэтым годзе перавышае больш за $24 млн., вызначыліся фіналісткі турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Раней у паўфінал выйшлі чатыры прадстаўніцы ЗША, чаго не здаралася на кортах у Нью-Ёрку з 1981 года. Самую вопытную з квартэта Вінус Уільямс, якая перамагала на дамашнім турніры серыі Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе ў 2000 і 2001 гадах, абыграла Слоан Стывенс з лікам 1:6, 6:0, 5:7. Мэдзісан Кіз, якая знаходзіцца на ўздыме і адолела ў ходзе турніру такіх моцных ігракоў, як украінка Эліна Світоліна і эстонка Кая Канепі, не пакінула шанцаў сваёй суайчынніцы Како Вандэвеге - 6:1, 6:2.

У фінале жаночага турніру Слоан Стывенс і Мэдзісан Кіз сустрэнуцца 9 верасня ў 21.00. Дарэчы, вядучыя амерыканскія тэнісісткі могуць прыехаць у складзе зборнай ЗША на фінал Кубка Федэрацыі, у якім 11 і 12 лістапада згуляюць на "Чыжоўка-Арэне" з камандай Беларусі. Беларуская федэрацыя тэніса ўжо вядзе набор валанцёраў на маючы адбыцца матч.

У мужчынскай частцы адзіночнага разраду адкрытага чэмпіянату ЗША ў ноч з 8 на 9 верасня згуляюць Кевін Андэрсан з ПАР і Пабла Карэнья Буста з Іспаніі. Найбольш захапляльным процістаяннем турніру абяцае стаць сустрэча з Рафаэлем Надалем аргенцінца Хуана Марціна дэль Потра, які дзякуючы сваёй моцнай падачы адолеў самога Роджэра Федэрэра. Іспанец таксама пацярпеў у ходзе кар'еры ад аргенцінца два паражэнні: у 2009 годзе ён уступіў у паўфінале US Open дэль Потра, а ў 2016-м прайграў на стадыі 1/2 фіналу ў алімпійскім Рыа-дэ-Жанэйра.

Найбольш паспяхова сярод беларускіх тэнісістаў на адкрытым чэмпіянаце ЗША выступала Вікторыя Азаранка, якая ў 2012 і 2013 гадах згуляла ў фінале адзіночнага разраду турніру, дзе двойчы ўступіла Серэне Уільямс, якая не прымае ўдзел у бягучым турніры з-за нараджэння дачкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі