Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 красавіка 2017, 12:33

Высокія рэзультаты на асабістых турнірах дапамогуць беларускам паспяхова выступіць у Кубку федэрацыі - Шамко

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Высокія рэзультаты на асабістых турнірах дапамогуць беларускім тэнісісткам паспяхова выступіць у паўфінале Кубка федэрацыі ў Мінску. Такое меркаванне выказаў сёння ў ходзе трэніроўкі каманды ў "Чыжоўка-Арэне" міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Фенаменальныя рэзультаты паказалі дзяўчаты на асабістых турнірах і на папярэдняй стадыі Кубка федэрацыі. Адзначу, што поспеху каманда дабілася без лідара Вікторыі Азаранка, якая толькі рыхтуецца да вяртання ў прафесійны тур пасля нараджэння дзіцяці. Радуе, што ў тэнісе ёсць добры рэзерв. Папярэднія перамогі далі магчымасць беларускім маладым тэнісісткам набыць упэўненасць. Сёння разам з кіраўніцтвам тэніснай федэрацыі прыйшлі падтрымаць дзяўчат у "Чыжоўка-Арэне", дзе яны пачалі падрыхтоўку да матчу са швейцаркамі, і ацанілі гатоўнасць спартыўнага комплексу да маючай адбыцца сустрэчы", - расказаў міністр.

Матч Кубка Федэрацыі пройдзе на "Чыжоўка-Арэне". 22 красавіка ў 12.40 адбудзецца цырымонія адкрыцця матчу, пасля якой будуць згуляны паядынкі ў адзіночным разрадзе. У нядзелю, 23 красавіка, удзельнікаў чакаюць дзве адзіночныя сустрэчы і гульня ў парным разрадзе.

У складзе гаспадароў пляцоўкі выступяць Аляксандра Сасновіч, Арына Сабаленка, Вольга Гаварцова і Вера Лапко. Капітанам беларускай каманды з'яўляецца Эдуард Дуброў.

За Швейцарыю ў парным разрадзе выступіць экс-першая ракетка свету Марціна Хінгіс, а таксама Тымеа Бачынскі, Вікторыя Галубіч, Белінда Бенчыч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі