Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 лістапада 2017, 17:03

Вольга Мазуронак фінішавала другой на марафоне ў Іспаніі

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская бягуха Вольга Мазуронак заняла другое месца на марафонскім забегу Medio Maratуn Valencia Trinidad Alfonso EDP у іспанскай Валенсіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Спартсменка пераадолела дыстанцыю за 2 гадзіны 27 хвілін і 14 секунд. Хутчэй за 42 км і 195 м пераадолела толькі прадстаўніца Эфіопіі Аберу Мекурыя Зенебэ - 2 гадзіны 26 хвілін 17 секунд. Бронзавым прызёрам стала Віні Джэпкорыр з Кеніі - 2 гадзіны 27 мін 18 сек.

Для Вольгі Мазуронак старт у Валенсіі стаў першым пасля чэрвеньскага Кубка Еўропы на 10 000 м у Мінску, дзе ў яе абвастрылася траўма, якая не дала магчымасці выступіць у ходзе сезона. У 2016 годзе на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра беларуска фінішавала пятай, уступіўшы толькі прызнаным лідарам у гэтай дысцыпліне афрыканскім бягухам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі