Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 чэрвеня 2016, 18:09

Вольга Гаварцова не выйшла ў другі раўнд Уімблдонскага тэніснага турніру

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння на травяных кортах Уімблдона стартаваў трэці ў сезоне тэнісны турнір серыі "Вялікага шлема", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першай з беларускіх тэнісістаў у барацьбу ўступіла Вольга Гаварцова, якая займае 113-е месца ў сусветным рэйтынгу. У стартавым раўндзе адзіночнага разраду беларуска сустракалася з іспанскай тэнісісткай Ларай Аруабарэна (87-ы нумар рэйтынгу ВТА) і ўступіла ў напружаным трохсэтавым паядынку - 2:6, 6:1, 6:8.

У жаночым адзіночным разрадзе выступіць яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (98), саперніцай якой на старце будзе прадстаўніца Францыі Крысціна Младзенавіч (33).

Лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 6-е месца ў сусветным рэйтынгу, не зможа выйсці на корты Усеанглійскага лаўн-тэніснага клуба з-за траўмы калена.

Азаранка не згуляе на Уімблдонскім турніры з-за траўмы каленаАзаранка не згуляе на Уімблдонскім турніры з-за траўмы калена
Лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 6-е месца ў сусветным рэйтынгу ВТА, не выступіць на маючым адбыцца Уімблдонскім турніры з-за траўмы калена.

У мужчынскім парным разрадзе беларус Максім Мірны і філіпінец Трэт Х'юі атрымалі 12-ы нумар пасеву і пачнуць турнір матчам з іспанскім тандэмам Пабла Карэнья Буста / Гільерма Гарсія-Лопес. Максім Мірны 20-ы раз згуляе ва Уімблдоне. Лепшым рэзультатам з'яўляецца выхад у фінал-2003 разам з індыйскім тэнісістам Махешам Бхупаці. У 1998 годзе Максім Мірны і амерыканка Серэна Уільямс выйгралі спаборніцтвы змешаных пар. У гэтай жа намінацыі на траве Уімблдона Максім Мірны разам з Вікторыяй Азаранка стаў алімпійскім чэмпіёнам-2012.

Выступіць на Уімблдоне і беларус Аляксандр Буры, партнёрам якога будзе славак Ігар Зеленай.

Агульны прызавы фонд Уімблдонскага турніру-2016 складзе 28,1 млн фунтаў стэрлінгаў. Чэмпіёны ў адзіночных разрадах у мужчын і жанчын заробяць па 2 млн фунтаў, фіналісты - па 1 млн. Спаборніцтвы фінішуюць 10 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі