Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 ліпеня 2016, 17:20

Вольга Гаварцова не прайшла кваліфікацыю на тэнісным турніры ў Манрэале

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска тэнісістка Вольга Гаварцова, якая займае 186-е месца ў сусветным рэйтынгу, не здолела прабіцца ў асноўную сетку турніру катэгорыі "Прэм'ер" у канадскім Манрэале (прызавы фонд - $2,4 млн), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля перамогі ў стартавым паядынку над францужанкай Аўшэн Дадэн (124-е месца ў сусветным рэйтынгу) - 7:5, 6:7 (4:7), 6:4, Гаварцова ў вырашальным матчы за выхад у асноўную сетку ўступіла калумбійскай тэнісістцы Марыяне Дзюке-Марынья (76) - 6:4, 6:7 (2:7), 1:6. Вольга вяла ў другім сэце з лікам 6:5, але не змагла давесці справу да перамогі.

На мужчынскім турніры ў італьянскім Рэканаці беларус Ілья Івашка ў вырашальным паядынку прайграў украінскаму тэнісісту Ільі Марчанку (72) - 4:6, 4:6. Дзякуючы выхаду ў фінал Ілья Івашка значна палепшыў сваё становішча ў сусветным рэйтынгу, падняўшыся адразу на 44 пазіцыі - з 246-га на 202-і радок.

Максім Мірны, які займае 20-е месца ў парным рэйтынгу, на гэтым тыдні плануе згуляць на прэстыжным турніры ў канадскім Таронта (прызавы фонд - $4 млн) з новым партнёрам. Месца траўміраванага філіпінца Трэта Х'юі ў дуэце з Мірным зойме польскі тэнісіст Марцін Маткоўскі. У першым раўндзе беларуска-польскі тандэм сустрэнецца з аўстрыйска-польскай парай Александэр Пея / Лукаш Кубат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі