Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 сакавіка 2018, 09:42

Вікторыя Азаранка выйшла ў 3-і раўнд турніру ў Маямі

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў 3-і раўнд турніру катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Маямі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы другога круга Вікторыя, якая займае 186-е месца ў сусветным рэйтынгу, узяла верх над 15-й ракеткай свету амерыканкай Мэдзісан Кіз. Першую партыю беларуска выйграла на тай-брэйку - 7:6 (7:5), а ў другой пры ліку 2:0 на карысць Азаранка саперніца не змагла прадоўжыць гульню і знялася з турніру.

Аляксандра Сасновіч, у якой 46-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу, уступіла ў другім раўндзе 25-й ракетцы планеты расіянцы Настассі Паўлючэнкавай - 2:6, 6:3, 2:6.

Сёння Арыне Сабаленка (60) давядзецца процістаяць дзявятаму нумару сусветнага рэйтынгу чэшцы Петры Квітавай.

У першым раўндзе мужчынскага парнага разраду беларус Максім Мірны і амерыканец Раян Харысан сустрэнуцца з бразільска-брытанскім дуэтам Бруна Саарэс / Джэймі Марэй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі