Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 чэрвеня 2017, 16:54

Вікторыя Азаранка выйграла свой першы матч пасля вяртання ў тэнісны тур

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вікторыя Азаранка выйграла свой першы матч пасля вяртання ў тэнісны тур у японкі Рысы Адзакі - 6:3, 4:6, 7:6 (9:7), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паядынак першага раўнда турніру ў іспанскай Мальёрцы паміж Азаранка і Адзакі расцягнуўся на два дні. У аўторак вечарам Вікторыя выдатна правяла першы сэт, выйграўшы з лікам 6:3. Другая партыя прайшла ва ўпартай барацьбе і завяршылася перамогай Адзакі - 6:4. Трэці, вырашальны сэт таксама быў вельмі напружаным і зацяжным. Абедзве саперніцы стаміліся, але здавацца не збіраліся, і пры ліку 5:4 на карысць японкі, калі тэнісісткі правялі на корце 2 гадзіны 18 хвілін, рэферы прыняў рашэнне спыніць гульню з-за надыходу цемнаты. Сённяшняя сустрэча пачалася з падачы Адзакі, якой да выйгрышу матчу заставалася ўзяць усяго адзін гейм. Аднак Вікторыя змагла пераламаць ход сустрэчы і дабілася перамогі 7:6 (9:7).

У другім раўндзе Вікторыя Азаранка будзе сапернічаць з харвацкай тэнісісткай Анай Конюх, якая напярэдадні ўзяла верх над прадстаўніцай Туніса Онс Жабер - 7:6, 4:6, 6:3. Пасля выступлення на Мальёрцы Вікторыя адправіцца ў Англію, дзе будзе рыхтавацца да старту на Уімблдонскім турніры, які пройдзе з 3 па 16 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі