Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 верасня 2017, 13:51

Вікторыя Азаранка выбрана ў савет ігракоў Жаночай тэніснай асацыяцыі

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вікторыя Азаранка выбрана ў савет ігракоў Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу WTA.

Акрамя беларускай тэнісісткі, у савет ігракоў увайшлі Вінус Уільямс (ЗША), Ёхана Конта (Вялікабрытанія) і Саманта Стосур (Аўстралія). Усе гэтыя ігракі ўваходзяць у дваццатку мацнейшых сусветнага рэйтынгу. Інтарэсы тэнісістак, якія ўваходзяць у топ-50, будзе прадстаўляць Люцыя Шафаржава (Чэхія), а ад топ-100 - Джулія Боўзрап (ЗША). Таксама ў савет выбралі новвзеландку Марыну Эракавіч, але без права голасу.

У абноўленым рэйтынгу WTA Вікторыя Азаранка займае 205-е месца. Лепшая з беларусак Аляксандра Сасновіч размясцілася на 86 месцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі