Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 мая 2016, 10:56

Вікторыя Азаранка вярнулася ў пяцёрку лідараў сусветнага рэйтынгу

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка зноў займае 5-е месца ў сусветным рэйтынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На мінулым тыдні Азаранка няўдачна выступіла на турніры ў Рыме, уступіўшы ў другім раўндзе румынцы Ірыне-Камеліі Бегу. Тым не менш, беларуска ўзнялася з шостай на пятую пазіцыю, маючы ў сваім актыве 4341 ачко.

На вяршыні рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі па-ранейшаму амерыканка Серэна Уільямс, якая выйграла спаборніцтвы ў італьянскай сталіцы. Гэта яе 70-ы тытул пад эгідай ВТА.

Топ-10 сусветнага рэйтынгу:

1. Серэна Уільямс (ЗША) – 9030 ачкоў,

2. Агнешка Радваньска (Польшча) – 5850,

3. Ангеліка Кербер (Германія) – 5740,

4. Гарбін Мугуруза (Іспанія) – 5196,

5. Вікторыя Азаранка (Беларусь) – 4341,

6. Сімона Халеп (Румынія) – 4301,

7. Раберта Вінчы (Італія) – 3505,

8. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) – 3330,

9. Тымеа Бачынскі (Швейцарыя) – 3150,

10. Флавія Пенета (Італія) – 2963.

Сотню лепшых тэнісістак планеты замыкае беларуска Аляксандра Сасновіч (676 ачкоў), а на 104-й пазіцыі знаходзіцца Вольга Гаварцова (646).

На гэтым тыдні Вольга Гаварцова выступіць на турніры ў французскім Страсбургу (прызавы фонд - $250 тыс.). У першым раўндзе саперніцай Гаварцовай сёння будзе венгерская тэнісістка Тымеа Бабаш, якая займае 44-е месца ў сусветным рэйтынгу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі