8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 98-е месца ў сусветным рэйтынгу, уступіла шостай ракетцы планеты чэшцы Караліне Плішкавай на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Мадрыдзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Матч 1/16 фіналу прайшоў ва ўпартай барацьбе. Першы сэт застаўся за Плішкавай - 6:2, потым Азаранка ўзяла рэванш - 6:1, а ў вырашальнай партыі чэшка зноў была больш паспяховай - 7:5. Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 8 хвілін.
У паядынку за выхад у чвэрцьфінал саперніцай Караліны Плішкавай будзе амерыканка Слоан Стывенс (9-ы нумар сусветнага рэйтынгу).
Сёння яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (58) у гульні 1/16 фіналу сустрэнецца з эстонкай Анет Кантавейт (29).
У стартавым матчы мужчынскага парнага разраду беларус Максім Мірны і паўдневаафрыканец Кевін Андэрсан згуляюць з аўстрыйска-харвацкім тандэмам Аляксандр Пея / Нікола Мекціч.-0-