Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 мая 2019, 10:16

Вікторыя Азаранка прабілася ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Рыме

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Вікторыя Азаранка (51-ы нумар рэйтынгу WTA) атрымала другую перамогу на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Рыме, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другім крузе Вікторыя Азаранка сустракалася з украінкай Элінай Світолінай (6) і выйграла ў трохсэтавым паядынку - 4:6, 6:1, 7:5. Гульня некалькі разоў перапынялася з-за дажджу і атрымалася вельмі напружанай. У трэцяй партыі Вікторыя Азаранка была на мяжы паражэння, уступаючы 2:5, але затым праявіла байцоўскі характар і, узяўшы 5 геймаў запар, вырвала перамогу. У матчы першага раўнда беларуска ўпэўнена перайграла кітайскую тэнісістку Чжан Шуай (48) - 6:2, 6:1.

Турнір з прызавыя фондам $3,4 млн завершыцца ў італьянскай сталіцы 19 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі