Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 ліпеня 2018, 09:32

Вікторыя Азаранка пераможна стартавала на тэнісным турніры ў амерыканскім Сан-Хасэ

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (108-ы нумар сусветнага рэйтынгу) пераможна стартавала на турніры ў амерыканскім Сан-Хасэ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У трохсэтавым паядынку першага раўнда адзіночнага разраду Вікторыя Азаранка адолела ўкраінскую тэнісістку Кацярыну Бандарэнка (56) - 6:3, 6:7 (7:9), 7:5. Напружаная сустрэча працягвалася 2 гадзіны 45 мінут. Наступнай саперніцай Вікторыі будзе сёмая ракетка планеты іспанка Гарбінье Мугуруса.

Яшчэ адна беларуска Вера Лапко (69) на старце сустрэнецца з кітайскай тэнісісткай Чжан Шуай (32). У парным разрадзе Арына Сабаленка і Соф'я Кенін з ЗША будуць сапернічаць з амерыканска-парагвайскім тандэмам Ірына Фальконі / Вераніка Сепедэ Роіг.

На мужчынскім турніры ў Вашынгтоне беларус Ілья Івашка (126) у першым раўндзе ўступіў польскаму тэнісісту Губерту Гуркачу (120) у двух сэтах - 4:6, 3:6.

Два беларусы выступяць у парным разрадзе турніру ў аўстрыйскім Кітцбюэлі. Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд у першым крузе сустрэнуцца са славацка-ўкраінскім дуэтам Ігар Зеленай / Дзяніс Малчанаў, Андрэй Васілеўскі і французскі тэнісіст Х'юга Ніс згуляюць з нямецкім тандэмам Цім Пюц / Ян-Ленард Штруф.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі