Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 мая 2017, 16:47

Вікторыя Азаранка мае намер вярнуцца на корт да Уімблдонскага турніру

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка плануе вярнуцца на корт яшчэ да Уімблдонскага турніру, які стартуе 3 ліпеня. Аб гэтым яна напісала ў сацсетках, паведамляе БЕЛТА.

Вікторыя Азаранка паведаміла сваім балельшчыкам, што трэніровачны працэс ідзе добра, і яна адчувае, што гатова ў хуткім часе выступіць на спаборніцтвах. Тэнісістка збіраецца згуляць на адным з іх травяных турніраў перад "Уімблдоном", а на якім менавіта, стане вядома ў бліжэйшыя дні.

Экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка нарадзіла сына ў снежні 2016 года і цяпер набірае форму пад кіраўніцтвам вядомага амерыканскага трэнера Майкла Джойса. Раней Вікторыя гаварыла, што хоча вярнуцца ў прафесійны тур на спаборніцтвы ў амерыканскім Стэнфардзе, якія пройдуць з 31 ліпеня па 6 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі