Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 жніўня 2018, 14:46

Вікторыя Азаранка і Вера Лапко палепшылі свае пазіцыі ў рэйтынгу WTA

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Вікторыя Азаранка і Вера Лапко палепшылі свае пазіцыі ў рэйтынгу Сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Згодна з абноўленым спісам Вікторыя Азаранка паднялася на 13 радкоў, перамясціўшыся на 95-ю пазіцыю, і ўвайшла ў сотню лепшых ігракоў. Прагрэсу ў рэйтынгу садзейнічала ўдачная гульня на турніры ў Сан-Хасэ, дзе беларуска дайшла да чвэрцьфіналу. Палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу і Вера Лапко, якая з 69 месца перамясцілася на 66-е. Аляксандра Сасновіч апусцілася ў рэйтынгу WTA з 35-га на 36-е месца, Арына Сабаленка - з 36-га на 39-е.

Дзве беларускія тэнісісткі на бягучым тыдні прымуць удзел у прэстыжным буйным турніры з прызавым фондам больш як $2,5 млн у Манрэалі. Вікторыя Азаранка, якая атрымала wild card ад арганізатараў, у першым крузе асноўнай сеткі згуляе з Крысцінай Младзенавіч, Арына Сабаленка на гэтай жа стадыі сустрэнецца з Анай Богдан з Румыніі. Абодва матчы запланаваны на 7 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі