Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 сакавіка 2018, 15:16

Вікторыя Азаранка і Серэна Уільямс атрымалі запрашэнне ў асноўную сетку тэніснага турніру ў Маямі

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экс-першыя ракеткі свету беларуска Вікторыя Азаранка і амерыканка Серэна Уільямс атрымалі запрашэнне ў асноўную сетку тэніснага турніру ў Маямі з прызавым фондам больш за $7 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Вікторыя Азаранка прыме ўдзел у другім турніры пад эгідай Сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) пасля паўзы ў кар'еры. У сакавіку беларуска ўжо выступіла ў Індыян-Уэлсе, дзе дайшла да другога круга асноўнай сеткі. У Маямі Вікторыя Азаранка раней перамагала тройчы: у 2009, 2011 і 2016 гадах. Васьміразовая пераможца гэтых спаборніцтваў Серэна Уільямс з ЗША вяртаецца да прафесійнай кар'еры пасля нараджэння дачкі і заявіла аб гатоўнасці выйсці на свой ранейшы высокі ўзровень.

Арганізатары турніру ў Маямі таксама прадаставілі магчымасць згуляць у асноўнай сетцы турніру Айле Тамлянавіч, Амандзе Анісімавай, Клэр Лю, Уітні Асігвэ, Бернардзе Пера і Бетані Матэк-Сандс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі