Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 жніўня 2017, 18:01

Вікторыя Азаранка афіцыйна знялася з турніру ў Цынцынаці

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вікторыя Азаранка афіцыйна знялася з турніру ў Цынцынаці па асабістых абставінах, інфармуе БЕЛТА.

Аб гэтым паведаміла беларуская тэнісістка ў сацсетках.

"Я расстроена тым, што вымушана зняцца з турніру па сямейных абставінах. Не магу дачакацца моманту, калі зноў згуляю пры гэтай фантастычнай падтрымцы публікі", - адзначыла яна.

Турнір у Цынцынаці стартуе 14 жніўня.

На гэты час Вікторыя Азаранка рыхтуецца да судовага працэсу з бацькам яе дзіцяці Білі МакКігам аб апякунстве над сынам. Суд Лос-Анджэлеса пастанавіў, што на час разгляду справы аб апякунстве дзіця не можа пакідаць гэты каліфарнійскі горад.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі