Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 жніўня 2017, 11:25

Вікторыя Азаранка афіцыйна знялася з адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка знялася з адкрытага чэмпіянату ЗША, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-службу турніру.

Прычынай такога рашэння стала сямейная сітуацыя. Згодна з рашэннем суда, спартсменка не можа пакідаць Каліфорнію са сваім васьмімесячным дзіцем.

Вікторыя Азаранка можа прапусціць US Open з-за суда па апецы над сынам - СМІВікторыя Азаранка можа прапусціць US Open з-за суда па апецы над сынам - СМІ
Справа ў тым, што бацька дзіцяці Білі МакКіг, з якім Азаранка рассталася ў мінулым месяцы, звярнуўся ў суд Лос-Анджэлеса, які пастанавіў, што на час разгляду справы аб апякунстве Леа не можа пакідаць горад.

Раней Вікторыя Азаранка заяўляла, што можа прапусціць чэмпіянат. Паводле яе слоў, нараджэнне сына Леа ў снежні мінулага года стала самым шчаслівым днём у яе жыцці. Згуляць на US Open яна магла б у тым выпадку, калі пакіне сына ў Лос-Анджэлесе, але не хоча гэтага рабіць.

Адкрыты чэмпіянат ЗША пройдзе з 28 жніўня па 10 верасня.-0-

Вікторыя Азаранка не згуляе на US Open з-за сямейных праблемВікторыя Азаранка не згуляе на US Open з-за сямейных праблем
У сваім учарашнім пасланні фанатам Вікторыя паведамляе, што хутка пасля Уімблдона яна рассталася з бацькам свайго дзіцяці і цяпер яны займаюцца вырашэннем некаторых юрыдычных пытанняў, звязаных з апекай.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі