Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 жніўня 2018, 12:26

Вера Лапко перамагла на старце турніру ў Сан-Хасэ

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко (69-ы нумар рэйтынгу WTA) паспяхова стартавала на турніры ў амерыканскім Сан-Хасэ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым сэце гульні з кітаянкай Чжан Шуай (32) беларуска выйграла на тай-брэйку - 7:6 (7:2), а ў другой партыі разграміла саперніцу з лікам 6:0. Наступнай саперніцай Веры Лапко будзе амерыканка Даніэль Роўз Колінс (42).

Раней Вікторыя Азаранка (108) перамагла ўкраінку Кацярыну Бандарэнка (79) і ў другім раўндзе сустрэнецца з 7-й ракеткай планеты іспанскай тэнісісткай Гарбінье Мугурусай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі