Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 сакавіка 2017, 09:59

Вера Лапко і Арына Сабаленка выйшлі ў 1/4 фіналу тэніснага турніру ў Кітаі

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве беларускія тэнісісткі выйшлі ў чвэрцьфінал на турніры ў кітайскім Шэньчжэні (прызавы фонд - $60 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Вера Лапко ў паядынку (293-і нумар сусветнага рэйтынгу) абыграла сёння сербскую тэнісістку Ніну Стаянавіч (130) у двух сэтах - 6:3, 6:2. Яшчэ адна беларуска - Арына Сабаленка (142) узяла верх над кітаянкай Чжан Кайчжэнь (118) - 6:1, 7:6 (7:4).

У мужчынскім адзіночным разрадзе беларус Уладзімір Ігнацік (163) уступіў у другім раўндзе нямецкаму тэнісісту Максіміліяну Мартэрэру (152) - 6:4, 4:6, 6:7 (6:8).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі