19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко (66-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў другі раўнд турніру ў кітайскім Гуанчжоу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў паядынку 1/8 фіналу Лапко абыграла прадстаўніцу Ізраіля Дэніз Хазанюк (228) - 6:2, 7:5. У чвэрцьфінале саперніцай Веры Лапко будзе Андрэа Петкавіч (85) з Германіі або кітаянка Ван Яфань (76).-0-