Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 лютага 2017, 17:33

Велагоншчыца Таццяна Шаракова заняла трэцяе месца ў агульным заліку Кубка свету ў омніуме

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзін з лідараў жаночай беларускай каманды Таццяна Шаракова заняла трэцяе месца ў агульным заліку Кубка свету ў омніуме, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На трэцім этапе Кубка свету, які завяршыўся ў калумбійскім Калі, Таццяна Шаракова ў гэтай дысцыпліне заняла 12-е месца і атрымала ў залік толькі 190 балаў. Аднак дзякуючы ўдаламу выступленню ў лістападзе 2016-га на першых двух этапах Кубка свету яна змагла ўтрымацца ў тройцы прызёраў, набраўшы ў суме 890 ачкоў. Залік у омніуме па выніках кубкавага сезона выйграла спартсменка з Бельгіі - 1325 балаў.

Таццяна Шаракова другі год запар займае трэцяе месца ў омніуме, гэта дысцыпліна ў веласпорце лічыцца адной з самых складаных і ў Кубку свету ўключае чатыры гонкі замест шасці.

Беларус Раман Раманаў у гонцы па ачках на 30 км з 12 спрынтарскімі адрэзкамі фінішаваў дзясятым. У агульным заліку Кубка свету ў гэтай дысцыпліне ён чацвёрты - 690 балаў. Першае месца заняў ірландзец Марк Доўні - 1000 ачкоў.

Заключны этап Кубка свету па веласпорце на трэку адбудзецца 25-26 лютага ў Лос-Анджэлесе (ЗША). У спаборніцтвы не ўключаны жаночы омніум і мужчынская гонка па ачках, з-за чаго старт стаў вызначальным у гэтых дысцыплінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі