Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 кастрычніка 2017, 16:07

Варатар "Дынама-Мінск" Юнас Энрат прызнаны лепшым галкіперам тыдня ў КХЛ

9 кастрычніка, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Варатар хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Юнас Энрат прызнаны лепшым галкіперам тыдня ў Кантынентальнай хакейнай лізе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе КХЛ.

У трох матчах (у тым ліку адным гасцявым) галкіпер "зуброў" адбіў 95,74 працэнта кідкоў па сваіх варотах пры каэфіцыенце надзейнасці 1,30. Лепшым абаронцам прызнаны Юнас Анелеў з "Авангарда", нападаючым - Мікіта Гусеў са СКА. Навічком тыдня стаў Элі Толванен з "Ёкерыта".

Наступны матч хакеісты мінскага "Дынама" правядуць 11 кастрычніка на дамашняй арэне супраць "Салавата Юлаева". Пачатак сустрэчы ў 19.30.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі