Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 сакавіка 2017, 14:29

Валейбалісты мінскага "Будаўніка" атрымалі 2 перамогі ў паўфінале плэй-оф чэмпіянату Беларусі

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісты мінскага "Будаўніка" атрымалі дзве перамогі ў паўфінале плэй-оф чэмпіянату Беларусі над "Легіёнам" і блізкія да выхаду ў фінал турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Абодва матчы паўфінальнай серыі прайшлі на пляцоўцы спартыўнага комплексу МАПІД у Мінску. У першай гульні госці з Гродзенскага раёна аказалі ўпартае супраціўленне дзеючаму сяміразоваму чэмпіёну краіны. "Будаўнік" толькі на тай-брэйку змог дабіцца поспеху - 3:2 (23:25, 25:18, 25:16, 21:25, 15:12). У паўторнай гульні мінчане былі мацнейшымі 3:0 (25:15, 25:21, 25:20).

Чарговы матч у серыі да трох перамог адбудзецца 1 красавіка на пляцоўцы "Легіёна". У іншым паўфінальным супрацьстаянні салігорскі "Шахцёр" на сваёй пляцоўцы двойчы быў мацнейшым за барысаўскую каманду БАТЭ-БДУФК - 3:0 (25:20, 25:21, 25:21), 3:1 (19:25, 25:20, 25:15, 25:23). Гарнякі правялі ўпэўненую гульню на блоку і падачы мяча, зарабіўшы больш за 10 эйсаў.

Пераможцы паўфінальных серый сустрэнуцца ў барацьбе за залатыя ўзнагароды 8 і 9 красавіка. Апошнія сем сезонаў у мужчынскім чэмпіянаце Беларусі перамагаў "Будаўнік", які з'яўляецца галоўным фаварытам на чэмпіёнскі тытул і ў бягучым турніры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі