Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 кастрычніка 2017, 12:41

Валейбалісткі "Мінчанкі" перамаглі ў гасцях французскі "Ле Канэ" ў Лізе чэмпіёнаў

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісткі "Мінчанкі" атрымалі перамогу над французскім клубам "Ле Канэ" 3:2 у стартавым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паядынак у Канах прайшоў у напружанай барацьбе. Беларускі выйгралі першую партыю, затым гаспадыні выйшлі наперад - 2:1. Падапечныя Віктара Ганчарова не апусцілі рукі і спачатку зраўнавалі лік, а потым вырвалі перамогу ў вырашальным сэце - 3:2 (25:22, 25:27, 22:25, 28:26, 15:13). Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 28 хвілін.

Гульня ў адказ за выхад у трэці круг кваліфікацыі адбудзецца 21 кастрычніка на пляцоўцы мінскага палаца спорту "Уручча". На наступным этапе пераможца гэтай пары згуляе з турэцкім клубам "Вакыфбанк" са Стамбула.

У мужчынскай Лізе чэмпіёнаў валейбалісты салігорскага "Шахцёра" сёння ў Тэль-Авіве правядуць першы матч 2-га раўнда кваліфікацыі супраць ізраільскага "Макабі". Паядынак у адказ пройдзе ў Мінску 22 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі