Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 верасня 2016, 17:51

Уладзімір Самсонаў выступіць у складзе зборнай Беларусі ў кваліфікацыі каманднага ЧЕ

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучы беларускі тэнісіст Уладзімір Самсонаў выступіць у складзе зборнай Беларусі ў кваліфікацыі каманднага чэмпіянату Еўропы па настольным тэнісе ў матчы супраць каманды Ізраіля, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі настольнага тэніса.

У каманду, якую будзе трэніраваць Андрэй Вараб'ёў, акрамя Уладзіміра Самсонава (восьмая ракетка свету) увайшлі Павел Платонаў (172-і ў сусветным рэйтынгу), Аляксандр Ханін (266-ы), Глеб Шамрук (376-ы). Зборная Ізраіля выступіць у наступным складзе: Бен Ары Омры (262-ы), Таўбер Міхаэль (367-ы) і Сіман Мэтан (510-ы).

Матч пройдзе 27 верасня і пачнецца ў 19.00 у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі. Для Уладзіміра Самсонава гэта будзе першая гульня за нацыянальную зборную пасля ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Рыа, дзе беларус заняў чацвёртае месца. Наступным буйным стартам пасля завяршэння летніх Гульняў для 40-гадовага мінчаніна стаў адкрыты чэмпіянат Кітая, які прайшоў у Чэнду, дзе ён выйшаў у трэці раўнд турніру і ўступіў першай ракетцы свету Ма Лонгу - 9:11, 6:11, 8:11, 8:11.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі