Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 чэрвеня 2017, 12:43

Уладзімір Самсонаў прайграў на старце турніру па настольным тэнісе ў Кітаі

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідар беларускай зборнай па настольным тэнісе Уладзімір Самсонаў нечакана прайграў у першым раўндзе турніру ў кітайскім Чэнду, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паражэнне 41-гадоваму беларусу нанёс вельмі юны японскі спартсмен Тамакадзу Харымота, які здолеў перамагчы вопытнага саперніка з лікам - 4:3 (11:4, 9:11, 11:5, 9:11, 8:11, 11:5, 11:8). Пасля гульні Уладзімір Самсонаў адзначыў, што яго сапернік гуляе вельмі добра. Нягледзячы на ўзрост, яго нельга ўспрымаць як маленькага хлопчыка, ён спартсмен топ-узроўню, лічыць Уладзімір Самсонаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі