Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 снежня 2016, 09:48

Уладзімір Самсонаў прайграў на старце фіналу Сусветнага тура па настольным тэнісе

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Уладзімір Самсонаў не змог прабіцца ў чвэрцьфінальную стадыю фінальнага этапу Сусветнага тура па настольным тэнісе, які пачаўся ў катарскім г.Доха, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

8 снежня ў паядынку 1/8 фіналу 40-гадовы Самсонаў, які займае 8-е месца ў сусветным рэйтынгу, ва ўпартай барацьбе ўступіў 20-гадоваму японцу Юта Мурамацу (31-ы нумар сусветнага рэйтынгу) - 3:4. Два стартавыя сэты вопытны беларускі спартсмен прайграў - 5:11 і 7:11. Пасля гэтага Самсонаў перахапіў ініцыятыву і ўпэўнена перамог у трох партыях запар - 11:5, 11:6, 11:1. Аднак абыграць маладога саперніка Уладзімір не змог, уступіўшы яшчэ ў двух сэтах - 9:11 і 6:11. Сярод 16 удзельнікаў гранд-фіналу-2016 толькі два прадстаўнікі Старога Свету - Уладзімір Самсонаў і Дзмітрый Аўчароў з Германіі, астатнія прадстаўляюць Азію.

Фінальны этап Сусветнага тура завершыцца ў нядзелю, 11 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі