Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Працэсія Божага цела ў Мінску
Учора 11:40 Фотарэпартаж
Усе навіны

Уладзімір Самсонаў чацвёрты раз выйграў адкрыты чэмпіянат Беларусі па настольным тэнісе

Спорт 20.03.2017 | 13:18
Уладзімір Самсонаў. Фота з архіва
Уладзімір Самсонаў. Фота з архіва

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідар мужчынскай зборнай Беларусі па настольным тэнісе Уладзімір Самсонаў чацвёрты раз стаў пераможцам адкрытага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным паядынку мужчынскага адзіночнага разраду Belarus Open-2017 Самсонаў абыграў прадстаўніка Польшчы Ван Зенгі - 4:2 (11:8, 11:5, 8:11, 9:11, 11:5, 11:5). Гэтыя сапернікі ўжо сустракаліся ў фінале беларускага чэмпіянату 2014 года, і тады Уладзімір Самсонаў таксама дабіўся поспеху. Пасля цяперашняй перамогі Самсонаў застаўся задаволены выйгрышам у родным горадзе і падтрымкай беларускіх балельшчыкаў, што запоўнілі трыбуны мінскага Палаца тэніса. Спартсмен, якому 17 красавіка споўніцца 41 год, таксама паведаміў аб намеры заняцца непасрэдна сваім здароўем, каб аднавіцца пасля пастаянных матчаў і далёкіх пераездаў.

У фінальным матчы парнага разраду першынстваваў польскі тандэм Ван Зенгі / Даніэль Горак.

Фінал жаночага адзіночнага разраду атрымаўся японскім: Хітомі Сата ўпэўнена выйграла ў Ханокі Хашымота - 4:1 (11:9, 11:2, 11:8, 5:11, 11:4). Беларуска Вікторыя Паўловіч выбыла на стадыі 1/8 фіналу, уступіўшы ва ўпартай барацьбе яшчэ адной японскай спартсменцы Такака Нагаа - 3:4 (11:9, 9:11, 11:7, 6:11, 11:9, 7:11, 9:11). У парным разрадзе чэмпіёнскі тытул заваяваў японскі дуэт Міу Ката / Місакі Марызона.

У бягучым годзе адкрыты чэмпіянат Беларусі стаў рэкордным па колькасці ўдзельнікаў: у Мінску выступілі каля 200 майстроў малой ракеткі з 29 краін. Агульны прызавы фонд Belarus Open-2017 склаў $40 тыс.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Аляксандр Пяткевіч адзначыў, што праведзены турнір стаў добрай праверкай сіл перад галоўным стартам сезона - чэмпіянатам свету, які пройдзе з 29 мая па 5 чэрвеня ў нямецкім Дзюсельдорфе. Да гэтага зборныя Беларусі правядуць матчы плэй-оф за права выступіць у элітным дывізіёне каманднага чэмпіянату Еўропы. Жанчыны 10 красавіка згуляюць у Мінску з камандай Уэльса, а мужчыны правядуць гасцявую сустрэчу ў Венгрыі. Матчы ў адказ адбудуцца 18 красавіка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Збіраем дзіця ў лагер Больш за 350 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў адпачнуць гэтым летам у аздараўленчых лагерах Беларусі.