Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 кастрычніка 2018, 16:11

У трэнерскім штабе ХК "Дынама-Мінск" чакаюцца перастаноўкі - Савілаў

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У хуткім часе адбудуцца змены ў трэнерскім штабе ХК "Дынама-Мінск", заявіў сёння журналістам старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Генадзь Савілаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Генадзя Савілава, неабходна прадухіліць гэта некантралюемае падзенне, дабіцца стабілізацыі сітуацыі.

Мінскае "Дынама" пад кіраўніцтвам Гордзі Дуаера пацярпела ўжо восем паражэнняў запар у чэмпіянаце КХЛ і займае апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі.

Генадзь Савілаў расказаў, што цяпер вядзецца актыўная работа па пытанні аб'яднання ўсіх хакейных структур пад адным кіраўніцтвам, у тым ліку і мінскага "Дынама", з федэрацыяй. Трэба, каб усім было зразумела, з каго спагнаць за той ці іншы рэзультат. Гэты працэс плануецца завяршыць у лютым 2019 года.

Старшыня хакейнай федэрацыі таксама папрасіў выбачэння ў балельшчыкаў за няўдачы беларускіх хакеістаў, у прыватнасці Мінскага "Дынама", і выказаў надзею, што становішча хутка выправіцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі