Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 мая 2018, 10:49

У матчы галоўных фаварытаў футбольнага чэмпіянату Беларусі мінскае "Дынама" прыме БАТЭ

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольным чэмпіянаце Беларусі сёння адбудзецца галоўны матч 8-га тура і ўсяго першага круга. Мінскае "Дынама", якое ідзе другім у турнірнай табліцы, на полі сталічнага стадыёна "Трактар" прыме лідара турніру барысаўскі БАТЭ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Абедзве каманды выйдуць на сённяшнюю гульню вельмі матываванымі. Футбалісты БАТЭ пастараюцца рэабілітавацца пасля нядаўняга паражэння ў кубкавым фінале ад брастаўчан, а дынамаўцы будуць імкнуцца скараціць разрыў ад лідара. Пасля 7 тураў у барысаўчан максімальны паказчык - 21 ачко, мінскае "Дынама" адстае на 4 балы, у выпадку перамогі адставанне ад БАТЭ складзе ўсяго адно ачко. Калі выйграюць госці, то пойдуць у адрыў на 7 ачкоў. Судзіць сённяшнюю сустрэчу даверана брыгадзе гродзенскіх арбітраў, якую ўзначаліць Дзмітрый Доля. Сустрэча галоўных фаварытаў пачнецца ў 19.15 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканале "Беларусь 5".

У іншым сённяшнім матчы футбалісты "Слуцка" прымуць уладальніка Кубка краіны брэсцкае "Дынама".

Вынікі астатніх гульняў 8-га тура: "Гарадзея" - "Шахцёр" - 0:1, "Іслач" (Мінскі раён) - "Луч" (Мінск) - 1:1, "Віцебск" - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 2:0, "Днепр" (Магілёў) - "Мінск" - 0:0, "Гомель" - "Нёман" (Гродна) - 0:2, "Тарпеда" (Мінск) - "Смалявічы" - 0:0.

Становішча ў групе лідараў: БАТЭ - 21 ачко (7 матчаў), "Дынама" (Мінск) - 17 (7), "Нёман" - 15 (8), "Слуцк" - 14 (7), "Віцебск" - 14 (8).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі