Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 верасня 2016, 09:41

У фінале Кубка Беларусі па хакеі згуляюць мінскае "Юнацтва" і гродзенскі "Нёман"

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У фінале Кубка Беларусі (Кубка Салея) па хакеі згуляюць мінскае "Юнацтва" і гродзенскі "Нёман", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчах у адказ паўфінальнай стадыі Кубка Беларусі падапечныя Міхаіла Захарава былі мацнейшымі за ігракоў салігорскага "Шахцёра" 3:0. Дакладнымі кідкамі ў складзе сталічнай дружыны вызначыліся Антон Елісеенка, Аляксандр Абакунчык і Есэ Ніінімякі. Першая гульня паміж гэтымі камандамі ў Салігорску завяршылася таксама перамогай "Юнацтва" 4:2.

У процістаянні "Гомеля" і "Нёмана" ў другім матчы паўфіналу розыгрышу трафея была зафіксавана нічыя. На гол нападаючага гродзенцаў Паўла Баярчука гамяльчане адказалі дакладным кідком Ігара Равенкі ў канцы трэцяга перыяду -1:1. У першай сустрэчы клубаў у Гродне "Нёман" быў мацнейшым - 3:1. Згодна з рэгламентам турніру пераможцам па суме дзвюх гульняў сталі падапечныя Сяргея Пушкова.

Фінальная серыя розыгрышу Кубка Беларусі складаецца з двух матчаў. Першая гульня паміж "Юнацтвам", якое з'яўляецца дзеючым ўладальнікам ганаровага трафея, і "Нёманам" пройдзе 18 кастрычніка. Другі паядынак запланаваны на 25 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі