Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 лютага 2019, 17:46

У ЕАК задаволены падрыхтоўкай Беларусі да ІІ Еўрапейскіх гульняў - Качыянчыч

6 лютага, Рым /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскія алімпійскія камітэты задаволены падрыхтоўкай Беларусі да правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым заявіў прэзідэнт ЕАК Янез Качыянчыч сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам, які з'яўляецца старшынёй аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні гульняў у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дазволю сабе зрабіць заяву ад імя Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў - мы вельмі задаволены работай аргкамітэта па падрыхтоўцы гульняў у Беларусі. Я ведаю, што вы вельмі адданыя гэтай справе", - сказаў Янез Качыянчыч. ЕАК таксама высока ацэньвае работу фонду "Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года".

Янез Качыянчыч прапанаваў асобна абмеркаваць узаемадзеянне па двух пытаннях. "Першае - гэта падрыхтоўка кадраў. Мы набліжаемся да правядзення гульняў, на ўсіх пазіцыях павінны быць вельмі кампетэнтныя і добра падрыхтаваныя людзі. Другое пытанне - працэс прыняцця рашэнняў. На фінальнай стадыі набліжэння да правядзення гульняў аргкамітэт і яго аператыўныя штабы павінны мець максімальныя паўнамоцтвы, таму што пытанні павінны вырашацца вельмі хутка", - звярнуў увагу ён.

Па выніках сустрэчы з Сяргеем Румасам прэзідэнт ЕАК расказаў журналістам, што з прэм'ер-міністрам абмяркоўваліся рабочыя моманты, якія, як правіла, узнікаюць пры арганізацыі маштабных мерапрыемстваў. Нацыянальны аргкамітэт і ЕАК будуць каардынаваць намаганні, каб Еўрапейскія гульні 2019 года прайшлі паспяхова.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску на 12 спартыўных аб'ектах. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў васьмі відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Спаборніцтвы па бадмінтоне, боксе і дзюдо пройдуць у рангу чэмпіянатаў Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі