Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 чэрвеня 2018, 14:10

Цырымонія афіцыйнага адкрыцця ЧС-2018 па футболе прайшла ў Маскве

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія афіцыйнага адкрыцця чэмпіянату свету па футболе-2018 прайшла 14 чэрвеня ў Маскве на стадыёне "Лужнікі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонія пачалася ў 17.30 па маскоўскім часе і была на дзіва кароткай - усяго 15 мінут. Галоўнымі зоркамі адкрыцця сталі чэмпіён свету 1994 і 2002 гадоў бразілец Раналду, расійская оперная выканаўца Аіда Гарыфуліна і брытанскі спявак Робі Уільямс.

На стадыёне прысутнічае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік беларускай дзяржавы прыбыў на цырымонію і матч адкрыцця ЧС па футболе па запрашэнні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, які таксама знаходзіўся ў "Лужніках". Акрамя таго, на адкрыццё чэмпіянату прыбылі кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Азербайджана, Арменіі, Балівіі, Казахстана, Кыргызстана, Лівана, Малдовы, Панамы, Парагвая, Руанды, Таджыкістана, Узбекістана і іншыя ганаровыя госці.

Пасля завяршэння шоу - матч адкрыцця ЧС паміж зборнымі Расіі і Саудаўскай Аравіі.

Чэмпіянат свету па футболе праходзіць у Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня. Акрамя Масквы матчы сусветнага першынства пройдуць яшчэ ў 10 расійскіх гарадах: Санкт-Пецярбургу, Казані, Сочы, Валгаградзе, Екацярынбургу, Калінінградзе, Ніжнім Ноўгарадзе, Растове-на-Доне, Самары, Саранску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі