Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 жніўня 2016, 14:40

Трое беларусаў згуляюць на адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Нью-Ёрку стартуе заключны ў сезоне тэнісны турнір серыі "Вялікага шлема" - адкрыты чэмпіянат ЗША. У ім выступяць тры прадстаўнікі Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У жаночым адзіночным разрадзе выступіць Аляксандра Сасновіч, якая займае 107-е месца ў сусветным рэйтынгу. У першым крузе яе саперніцай будзе амерыканская тэнісістска Ларэн Дэвіс (105-ы нумар сусветнага рэйтынгу).

У мужчынскім адзіночным разрадзе беларус Ілья Івашка (182), які прабіўся ў асноўную сетку US Open праз кваліфікацыю, сустрэнецца з іспанцам Пабла Карэнья Буста (39).

Самы вопытны з беларускіх тэнісістаў Максім Мірны і філіпінец Трэт Х'юі пасеяны пад 9-м нумарам і ў стартавым раўндзе будуць сапернічаць з яшчэ адным інтэрнацыянальным тандэмам Нікалас Альмагра (Іспанія) / Віктар Эстрэла Бургас (Дамініканская Рэспубліка). Мінулыя гады Максім Мірны двойчы станавіўся пераможцам US Open у мужчынскім парным разрадзе - у 2000 годзе (разам з аўстралійцам Ллейтанам Х'юітам) і ў 2002-м (з індыйцам Махешам Бхупаці). Яшчэ два разы запар Мірны ўступаў у фінале разам са шведам Ёнасам Б'ёркманам (2005, 2006). Акрамя таго, Максім Мирны тройчы быў пераможцам US Open у спаборніцтвах змешаных пар — у 1998-м (з амерыканкай Серэнай Уільямс), у 2007-м (з Вікторыяй Азаранка) і ў 2013-м (з чэшкай Андрэа Хлавачкавай).

Агульны прызавы фонд цяперашняга адкрытага чэмпіянату ЗША складае $46,3 млн. Спаборніцтвы на нью-ёркскіх кортах "Флашынг Медоуз" завершацца 11 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі