23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ сёння адправіліся на гасцявы матч плэй-оф Лігі Еўропы з украінскай "Александрыяй", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Трэнерскі штаб барысаўчан на чале з Аляксандрам Ермаковічам уключыў у выязны склад 20 ігракоў:
варатары - Сяргей Верамко, Антон Чычкан, Дзяніс Шчарбіцкі;
абаронцы - Юрыца Булят, Максім Валадзько, Віталь Гайдучык, Неманья Мілунавіч, Дзяніс Палякоў, Аляксей Рыяс, Яўген Яблонскі;
паўабаронцы - Дзмітрый Бага, Яўген Бярозкін, Аляксандр Валадзько, Станіслаў Драгун, Мірка Іваніч, Ігар Стасевіч;
нападаючыя - Міхаіл Гардзяйчук, Віталь Радзівонаў, Мікалай Сігневіч, Ясэ Туомінен.
У дамашнім паядынку 17 жніўня барысаўчане выйшлі наперад на 8-й хвіліне пасля гола Мірка Іваніча, але ў хуткім часе госці зраўнавалі лік, і сустрэча завяршылася ўнічыю - 1:1. Чэмпіёнам Беларусі трэба будзе прыкласці максімум намаганняў 24 жніўня, каб перамагчы па суме дзвюх сустрэч і прабіцца ў групавы раўнд Лігі Еўропы. Матч на александрыйскім стадыёне "Ніка" пачнецца ў 20.00.-0-