Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 лютага 2018, 15:51

Трэнерскі штаб зборнай Беларусі назваў імёны біятланістак на эстафету ў Пхёнчхане

21 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі назваў імёны біятланістак на эстафету, якая пройдзе 22 лютага ў Пхёнчхане, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

На першым этапе жаночай гонкі за зборную Беларусі выступяць Надзея Скардзіна, эстафету ў яе прыме Ірына Крыўко. Трэцяй у камандзе выйдзе на дыстанцыю Дзінара Алімбекава, а на заключным адрэзку выступіць лідар беларускай каманды Дар'я Домрачава. Беларуская каманда атрымала 10-ы стартавы нумар, усяго ў эстафету заяўлены 18 каманд. Пачатак гонкі ў 14:15 па беларускім часе.

Завершыцца біятлонная праграма мужчынскай эстафетай 23 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі