Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 жніўня 2016, 12:13

Трэнер алімпійскага чэмпіёна: наша задача - утрымаць лідарства ў скачках на батуце

25 жніўня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Цяпер наша задача - утрымаць заваяваныя на Алімпіядзе пазіцыі ў скачках на батуце, адзначыла 24 жніўня ў кароткім інтэрв'ю журналістам у Віцебску трэнер Вольга Уласава, якая падрыхтавала алімпійскага чэмпіёна па скачках на батуце Уладзіслава Ганчарова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Трэнер чэмпіёна адзначыла, што спартсмен стаіць на п'едэстале гонару Алімпіяды зусім нядоўга. "Трыумф - гэта кароткае імгненне. І потым ты разумееш, што наперадзе яшчэ чатырохгоддзе новай падрыхтоўкі, новыя падыходы, каб мы змаглі гэту найвышэйшую прыступку ўтрымаць, і не адну Алімпіяду, а дзве-тры. І гэта задача больш складаная, чым тая, з якой мы справіліся", - падкрэсліла Вольга Уласава.

Размова з журналістамі адбылася пасля ўрачыстага і цёплага прыёму, які арганізавалі для алімпійскага чэмпіёна Уладзіслава Ганчарова, фіналісткі Алімпійскіх гульняў Ганны Гарчанок і іх трэнера Вольгі Уласавай у сярэдняй школе нумар 45, дзе трэніруюцца віцебскія батутысты. На традыцыйнае пытанне аб пачуццях у момант спартыўнага трыумфу яе выхаванца, трэнер адказала, што ў родным Віцебску яна адчула не менш яркія эмоцыі. "Віншуюць блізкія і родныя, спартсмены, трэнеры і проста незнаёмыя людзі. У цябе вераць, за цябе балеюць. Гэта дарагога каштуе", - сказала Вольга Уласава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі