Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 верасня 2018, 12:39

Трэнер Алег Знарок пракаменціраваў інфармацыю аб перагаворах з ХК "Дынама-Мінск"

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы хакейны трэнер Алег Знарок не абверг інфармацыі аб інтарэсе з боку мінскага "Дынама", аб гэтым было заяўлена ў эфіры спартыўнага тэлеканала "Беларусь 5", паведамляе БЕЛТА.

У тэлефоннай размове з журналістамі Алег Знарок адзначыў, што "размовы ідуць". У мінскім "Дынама" інфармацыю аб ходзе перагавораў з Алегам Знарком не каменціруюць. Учора каманда з усім трэнерскім штабам адправілася ў выязное турнэ па маршруце Яраслаў-Чарапавец-Масква.

Многія расійскія эксперты невысока ацэньваюць магчымасць пераходу былога галоўнага трэнера зборнай Расіі па хакеі ў стан "зуброў". Такое меркаванне заснавана на рэзультатах мінчан у чэмпіянаце КХЛ, і наўрад ці змена трэнера зможа істотна змяніць стан спраў.

За трэнерскую кар'еру Алег Знарок тройчы станавіўся ўладальнікам Кубка Гагарына (двойчы з маскоўскім "Дынама" і піцерскім СКА), а на пасадзе галоўкама зборнай Расіі выйграваў чэмпіянат свету 2014 года ў Мінску і Алімпійскія гульні-2018 у Пхёнчхане.

Мінскае "Дынама" пасля шасці матчаў у новым сезоне чэмпіянату КХЛ з двума ачкамі займае 12-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі