Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 мая 2019, 18:23

Тэставыя спаборніцтвы па веласпорце на шашы да Еўрапейскіх гульняў збяруць 27 каманд

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэставыя спаборніцтвы па веласпорце на шашы да II Еўрапейскіх гульняў збяруць 27 каманд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам генеральны менеджар велаклуба "Мінск" Аляксей Іваноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Велатыдзень стане генеральнай рэпетыцыяй да важных стартаў у чэрвені. Велагонкі адбудуцца па маршруце, што зацверджаны на II Еўрапейскіх гульнях. Па выніках тэставых спаборніцтваў арганізатары ўбачаць усе нюансы, якія неабходна ўлічыць. Ужо заўтра, 11 мая, адбудзецца першы буйны турнір - Europe Tour UCI "Кубак Мінска", - адзначыў Аляксей Іваноў.

Пасля прадстаўлення каманд у 12.00 будзе дадзены старт ад Палаца спорту. У нядзелю, 12 мая, аматараў веласпорту чакаюць міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце на шашы "Гран-пры Мінска" (12.00). Паводле слоў Аляксея Іванова, у двух стартах - Кубку і Гран-пры прымуць удзел 27 прафесійных каманд.

Ён таксама расказаў, што велаклуб "Мінск" паспяхова пачаў сезон на шашы, аб чым сведчаць апошнія рэзультаты, і на дамашніх турнірах спартсмены пастараюцца даказаць свой высокі ўзровень.

Гонка "Гран-пры Мінска", у якой прымуць удзел больш за 150 велагоншчыкаў, стартуе з Кастрычніцкай плошчы, дзе разгорнецца вялікая забаўляльная зона. Тут пройдуць штогадовы конкурс "Веламіс" і канцэрт з удзелам папулярных беларускіх і замежных выканаўцаў - Стаса П'ехі, Руслана Аляхно, "Беларускіх песняроў", Радзівона Газманава і іншых.

На веласвяце кожны можа паспрабаваць сябе ў эстафетах і конкурсах, а для дзяцей бліжэй да вуліцы Энгельса абсталююць спецыяльную інтэрактыўную зону.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі