Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 ліпеня 2018, 10:07

Тэставыя спаборніцтвы да ІІ Еўрапейскіх гульняў пачнуцца ў жніўні - Кавальчук

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэставыя спаборніцтвы да ІІ Еўрапейскіх гульняў пачнуцца ў жніўні. Аб гэтым у эфіры тэлеканала АНТ расказаў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, паведамляе БЕЛТА.

Міністр расказаў аб ступені гатоўнасці краіны да правядзення маштабнага спартыўнага мерапрыемства. "Ужо ў жніўні пачынаюцца тэставыя спаборніцтвы, многія аб'екты гатовы да правядзення, некаторыя яшчэ на стадыі дашліфоўвання", - адзначыў Сяргей Кавальчук. - Падрыхтоўка ідзе планамерна. Ёсць план, ёсць людзі, усе хочуць, каб мы паказалі тавар у наяўнасці, паказалі краіну ў першую чаргу, паказалі вынікі ў спорце. Што больш галоўнае з гэтага, мне цяжка ацаніць. Як спартыўнаму функцыянеру, напэўна, лепш, каб вынікі ў спорце былі добрыя, але як чалавеку дзяржавы важна і краіну нашу паказаць для людзей, якія прыедуць на гэтыя Еўрапейскія гульні. Усе зараджаны, усе нацэлены, усе гатовы выканаць пастаўленыя задачы".

Адказваючы на пытанне аб масавай фізічнай культуры і выніках у вялікім спорце, ён падкрэсліў важнасць абодвух напрамкаў. "Масавы спорт чаму вельмі важны, таму што гэта здароўе людзей, гэта здароўе ўсёй нацыі. Чым больш людзей будуць займацца рознымі відамі спорту, тым больш яны будуць адцягнуты ад нейкіх негатыўных момантаў, якія ў жыцці існуюць. А вынік у спорце - наш гонар. Мы прадстаўляем інтарэсы краіны, мы паказваем сябе на сусветнай арэне, мы параўноўваем сябе з іншымі краінамі і паказваем, на што мы здольны. У нас вельмі шмат у краіне таленавітых, маладых, адораных спартсменаў, якія гатовы паказваць гэтыя вынікі", - рэзюмаваў Сяргей Кавальчук.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб'ектах. Больш за 4000 атлетаў з 50 краін разыграюць 201 камплект узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў 10 відах спорту стануць кваліфікацыйнымі да летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі