Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 кастрычніка 2017, 10:06

Сустрэчай з ніжагародскім "Тарпеда" мінскае "Дынама" завершыць чарговую дамашнюю серыю чэмпіянату КХЛ

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" сёння завершаць чарговую чатырохматчавую дамашнюю серыю чэмпіянату КХЛ. У 19.30 на лёдзе "Мінск-Арэны" каманда Гордзі Дуаера пачне паядынак з ніжагародскім "Тарпеда", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінскія "зубры" гуляюць вельмі няроўна, чаргуючы перамогі з паражэннямі. У папярэдняй гульні дынамаўцы ўступілі гасцям з "Сочы" - 1:3, перад гэтым з такім жа рэзультатам узялі верх над ніжнякамскім "Нафтахімікам", а ў першым паядынку цяперашняй дамашняй серыі прайгралі ўфімскаму "Салавату Юлаеву" з лікам 2:4. Сённяшнія сапернікі мінчан прыбылі ў беларускую сталіцу з добрым настроем пасля трох вікторый запар, апошняя з якіх была атрымана ў гасцях у рыжскага "Дынама" - 3:1. У гэтым сезоне мінскае "Дынама" сустракалася з тарпедаўцамі ў Ніжнім Ноўгарадзе 8 верасня і прайграла з лікам 1:2.

Пасля 22 праведзеных сустрэч "зубры" набралі 28 ачкоў і займаюць 9-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі, у "Тарпеда" на 11 балаў менш і 4-я пазіцыя. Безумоўным лідарам з'яўляецца піцерскі СКА, у якога 62 ачкі пасля 23 згуляных матчаў, бліжэйшы праследавацель - маскоўскі ЦСКА - мае 46 заліковых балаў. Ва Усходняй канферэнцыі наперадзе казанскі "Ак Барс" - 43 ачкі (20 матчаў), омскі "Авангард" адстае на 2 балы, правёўшы на два матчы больш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі