Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 лістапада 2018, 18:40

Сустрэча Арыны Сабаленка і японкі Наомі Осака заняла 2-е месца сярод лепшых матчаў "Вялікага шлема"

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паядынак беларускі Арыны Сабаленка і японкі Наомі Осака ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату ЗША заняў другое месца сярод лепшых тэнісных матчаў турніраў серыі "Вялікага шлема" 2018 года. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Трохсэтавая сустрэча за выхад у чвэрцьфінал US Open 2018 працягвалася дзве гадзіны і завяршылася перамогай японскай тэнісісткі - 6:2, 3:6, 6:4. У гэтым сезоне Арына Сабаленка дабілася значнага прагрэсу і ўпершыню ў сваёй кар'еры ўвайшла ў эліту сусветнага тэніса і займае цяпер 13-е месца ў рэйтынгу WTA.

Пятае месца ў спісе лепшых матчаў "Вялікага шлема" займае гульня паміж славачкай Дамінікай Цыбулкавай і немкай Ангелікай Кербер (US Open), на чацвёртай пазіцыі паядынак румынкі Сімоны Халеп і Се Шувэй з Кітайскага Тайбэя (Wimbledon), на трэцім радку сустрэча амерыканкі Серэны Уільямс і аўстралійкі Эшлі Барці (Roland Garros). Лепшы матч пакуль не вызначаны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі