Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 красавіка 2019, 15:38

Стварэнне аператыўна-каардынацыйнага цэнтра ІІ Еўрапейскіх гульняў абмеркавалі на пасяджэнні аргкамітэта

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі прайшло пад старшынствам прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Разгледжаны ход падрыхтоўкі аб'екта для арганізацыі харчавання ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў у Вёсцы спартсменаў. Таксама заслуханы справаздачы падкамітэта па пытаннях арганізацыі бяспекі, пагранічнага і мытнага кантролю і падкамітэта па інфармацыйных тэхналогіях.

Акрамя таго, разгледжаны пытанні акрэдытацыі службовых асоб Беларусі на ІІ Еўрапейскія гульні і стварэння аператыўна-каардынацыйнага цэнтра гульняў.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі