Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 верасня 2018, 18:37

Стартавалі продажы білетных пакетаў на дамашнія матчы БАТЭ ў Лізе Еўропы

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стартавалі продажы білетных пакетаў на дамашнія матчы БАТЭ ў Лізе Еўропы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў офісе барысаўчан.

Да 10 верасня білеты на гульні з грэчаскім ПАОКам, англійскім "Чэлсі" і венгерскім "Відзі" маглі набываць балельшчыкі, у якіх ёсць клубная карта чэмпіёна Беларусі. З сённяшняга дня пакет на тры матчы могуць набыць у касах стадыёна "Барысаў-Арэны" і цэнтральным офісе "Тicketpro" ў Мінску ўсе жадаючыя. Квота - тры білетныя пакеты ў адны рукі. У першы дзень продажу невялікі ажыятаж назіраецца толькі ў Мінску, у касах каля стадыёна чэргаў няма.

Першы дамашні матч у Лізе Еўропы ў групе L барысаўскі БАТЭ правядзе 4 кастрычніка з грэчаскім ПАОКам(22.00), 8 лістапада клуб згуляе з англійскім "Чэлсі" (20.55) і 29 лістапада - з венгерскім "Відзі" (20.55).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі