Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 ліпеня 2018, 10:26

Спартсмены з 8 краін прымуць удзел у чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы на стадыёне "Дынама"

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены з васьмі краін прымуць удзел у адкрытым чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы, які 20-21 ліпеня прыме абноўлены стадыён "Дынама", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў БФЛА.

У спаборніцтвах прымуць удзел амаль 400 атлетаў, сярод якіх будуць не толькі беларусы, але і прадстаўнікі Ірана, Ірака, Аўстраліі, Казахстана, Азербайджана, Ізраіля, Даніі і Літвы.

Беларуская каманда плануе выступіць моцным складам. На дарожку ў бегу на 100 м з бар'ерамі плануюць выйсці Аліна Талай, спрынтар Хрысціна Ціманоўская, якая зусім нядаўна паказала высокі рэзультат (11,04 сек) у гэтай дысцыпліне. У сектары для кідання кап'я чакаюць аднаго з лідараў сезона Таццяну Халадовіч, у скачках у вышыню выступіць Максім Недасекаў.

Агульны прызавы фонд чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы складзе больш за Br42 тыс. Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы 20-21 ліпеня на стадыёне "Дынама" стане і праверкай сіл перад кантынентальным форумам, які з 7 па 12 жніўня прыме Берлін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі