Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 лютага 2018, 09:00

Снаўбардыстка з Аўстрыі Гасер перамагла на АГ у дысцыпліне біг-эйр

22 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Снаўбардыстка з Аўстрыі Анна Гасер перамагла на Алімпійскіх гульнях у дысцыпліне біг-эйр, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Па суме трох спроб яе рэзультат - 185,00 бала. Сярэбраную ўзнагароду Гульняў заваявала прадстаўніца ЗША Джэймі Андэрсан (177,25), на трэцюю прыступку п'едэстала гонару ўзнялася новазеландка Зоі Садоўскі-Сінот (157,50). Для Новай Зеландыі гэта другая ўзнагарода за час выступлення на зімовай Алімпіядзе.

Залаты медаль Анны Гасер стаў пятым для каманды Аўстрыі на бягучых Алімпійскіх гульнях, усяго ў актыве аўстрыйскай каманды 11 медалёў (5+2+4).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі