Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 мая 2016, 12:25

Снапкоў будзе ўзначальваць федэрацыю фрыстайла бліжэйшыя чатыры гады

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшынёй федэрацыі фрыстайла на чарговай справаздачна-выбарнай канферэнцыі перавыбраны Мікалай Снапкоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускім лыжным саюзе.

Трэнерскі савет федэрацыі ўзначаліў настаўнік нацыянальнай зборнай Мікалай Казека. Пашыраны і склад прэзідыума, у які ўвайшлі Мікалай Казека, Пётр Івашка, Дзмітрый Дашчынскі, Анатоль Дворнікаў, Наталля Шарстнёва і Кірыл Кручок.

"За мінулыя чатыры гады работа федэрацыі фрыстайла прызнана здавальняючай. Дадзена высокая ацэнка выступленню беларускіх атлетаў у гэтым відзе спорту і арганізацыі міжнародных спаборніцтваў", - расказаў спартыўны дырэктар лыжнага саюза Канстанцін Грыбаў.

У 2014 годзе на зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы айчынныя фрыстайлісты Антон Кушнір і Ала Цупер выйгралі залатыя ўзнагароды. У лютым 2016 года ў алімпійскім спартыўным комплексе "Раўбічы" паспяхова прайшоў заключны этап Кубка свету па лыжнай акрабатыцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі