Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 верасня 2018, 17:42

Склад спартыўнай дэлегацыі на III Юнацкія Алімпійскія гульні зацвердзілі ў НАК Беларусі

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Склад спартыўнай дэлегацыі на III Юнацкія Алімпійскія гульні 2018 года ў Буэнас-Айрэсе зацверджаны на пасяджэнні Выканкама НАК Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

На маючых адбыцца ў кастрычніку стартах выступяць 37 беларускіх юных спартсменаў у 16 відах спорту. Самы шматлікі склад прадстаўлены лёгкай атлетыкай - 16 атлетаў. У складзе дэлегацыі таксама 18 трэнераў.

На II Юнацкіх Алімпійскіх гульнях у кітайскім Нанкіне ў скарбонцы беларускай каманды 9 медалёў (5 залатых, 4 сярэбраныя). Сярод тых, хто заваёўваў узнагароды ў 2014 годзе, такія вядомыя цяпер атлеты, як Хрысціна Стараселец (акадэмічнае веславанне), Эльвіра Герман (лёгкая атлетыка). У неафіцыйным камандным заліку зборная заняла ў Кітаі 15-е месца.

III летнія Юнацкія Алімпійскія Гульні 2018 года пройдуць з 6 па 18 кастрычніка ў Буэнас-Айрэсе. 3998 спартсменаў з 206 краін будуць спаборнічаць у 32 відах спорту. На працягу 12 спаборніцкіх дзён удзельнікі разыграюць 241 камплект медалёў. Шэфам беларускай місіі будзе алімпійскі чэмпіён Дзмітрый Даўгалёнак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі