Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 сакавіка 2017, 10:27

Скакун у вышыню Павел Селіверстаў і бягуха Аліна Талай уключаны ў склад зборнай на ЧЕ ў Бялградзе

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзін з лідараў сусветнага сезона ў скачках у вышыню Павел Селіверстаў і бягуха Аліна Талай уключаны ў склад зборнай Беларусі на чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях, які пройдзе з 3 па 5 сакавіка ў Бялградзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Усяго ў спісе галоўнага трэнера Ігара Сівадзедава 19 спартсменаў. Турнір у сталіцы Сербіі прапусціць адзін з лідараў каманды бягуха Марына Арзамасава, якая з-за праблем са здароўем вымушана была завяршыць зімовы сезон.

Цікавым у Бялградзе будзе выступленне Паўла Селіверстава, які пераадолеўшы планку на вышыні 2 м 32 см на турніры ў Чэхіі, мае трэці рэзультат сезона ў свеце. Надзеі беларускай зборнай звязваюць і з выступленнем Аліны Талай у бегу на 60 м з бар'ерамі. Апошнія два тыдні спартсменка рыхтавалася ў Італіі і ўжо адправілася ў Бялград. У 2015 годзе ў Празе беларуска заваявала залаты медаль у бегу на 60 м з бар'ерамі, прабегшы дыстанцыю за 7,85 сек. Усяго беларуская каманда на "O2-Арэне" ў сталіцы Чэхіі заваявала тры ўзнагароды: адну залатую і дзве сярэбраныя. Абедзве спартсменкі, якія занялі ў 2015-м другія месцы, у складзе і на кантынентальны форум 2017 года - Святлана Кудзеліч (3000м) і Юлія Леанцюк (штурханне ядра).

На чэмпіянаце Еўропы ў закрытых памяшканнях у Бялградзе ў мужчын і жанчын будуць разыграны па 13 камплектаў узнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі